Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 у той час, як пачуеце гук трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і псалтыра, і ўсякай іншай музыкі, упадзеце і пакланецеся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 У час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упадзіце і пакланіцеся балвану залатому, якога паставіў Навухаданосар валадар.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 у гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, і флейты, і ліры, і арфы, і псалтэрыёна, і дудаў ды ўсякага роду інструментаў музычных, упадзіце і пакланіцеся залатой статуі, якую паставіў цар Набукаданосар.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:5
5 Крыжаваныя спасылкі  

Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.


Тады цар Навухаданосар упаў на аблічча сваё і пакланіўся Даніілу і загадаў прынесьці яму дарункі і ўсякія пахошчы;


Ты, цару, выдаў загад, каб кожны чалавек, які пачуе голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і псалтыра і ўсякага роду музыкі, упаў і пакланіўся залатому ідалу;


Ад сёньня, калі вы гатовыя, як толькі пачуеце голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў, псалтыра і ўсякага роду музыкі, упадзеце і пакланецеся ідалу, якога я зрабіў; а як не паклоніцеся, дык у той самы час будзеце ўкінуты ў печ распаленую, вогненнную печ, і тады хто той Бог, Які ўратуе вас ад маёй рукі?»


Пасьля таго, як усе народы пачулі голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і ўсякага роду музыкі, пападалі ўсе народы, плямёны і роды і пакланіліся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы