Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Тады Навухаданосар падышоў да вусьця распаленай вогненнай печы, і сказаў: «Сэдрах, Місах і Аўдэнага, рабы Бога Ўсявышняга! выйдзіце і падыдзеце!» Тады Сэдрах, Місах і Аўдэнага выйшлі зь сярэдзіны агню.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Тады наблізіўся Навухаданосар да адтуліны печы, якая палае агнём, і сказаў: «Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго, слугі Таго, Хто ёсьць Богам Найвышэйшым, выйдзіце і прыйдзіце». Тады выйшлі Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго з сярэдзіны агню.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:26
22 Крыжаваныя спасылкі  

Бог наш, Якому мы служым, мае сілу ўратаваць нас ад распаленай вогненнай печы, і ад тваёй рукі, цару, выбавіць.


Але бачыў я сон, які напалохаў мяне, і роздум на ложку маім і ўявы маёй галавы зьбянтэжылі мяне.


І голас з трона зышоў, кажучы: хвалеце Бога нашага, усе рабы Ягоныя і хто баіцца Яго, малыя і вялікія!


Ці ў людзей я цяпер шукаю ўпадабаньня, ці ў Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Калі б я і дагэтуль дагаджаў людзям, дык ня быў бы рабом Хрыстовым.


Ідучы за Паўлам і за намі, яна крычала, кажучы: гэтыя людзі - рабы Бога Ўсявышняга, якія абвяшчаюць нам шлях збавеньня.


і сказаў цар Даніілу: «сапраўды ваш Бог ёсьць Бог над багамі і Валадар над царамі, Які адкрывае таямніцы, калі ты здолеў адкрыць гэтую таямніцу!»


бо вы выйдзеце не пасьпешліва, і не пабяжыце; бо паперадзе ў вас пойдзе Гасподзь, і Бог Ізраілеў будзе вартаю за вамі.


Сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, стаялі сярод Ярдана, пакуль не закончана было ўсё, што Гасподзь загадаў народу - так, як наказваў Майсей Ісусу; а народ тым часам сьпешна пераходзіў.


І народ пераходзіў насупраць Ерыхона; а сьвятары, якія несьлі каўчэг запавету Гасподняга, стаялі на сухім сярод Ярдана цьвёрдаю нагою. Усе Ізраілевыя пераходзілі па сухім, пакуль увесь народ не перайшоў празь Ярдан.


Але Павал прамовіў да іх: нас, рымскіх грамадзянаў, бяз суду прылюдна білі і кінулі ў цямніцу, а цяпер употайкі выпускаюць? не, хай прыйдуць і самі выведуць нас.


і, падышоўшы да рова, жаласным голасам клікнуў Данііла, і сказаў цар Даніілу: «Данііле, рабе Бога жывога! Бог твой, Якому ты заўсёды служыш, ці мог цябе ўратаваць ад ільвоў?»


Пасьля гэтага так кажа Гасподзь Бог: вось, Я закладаю на Сіёне камень, - камень выпрабаваньняў, вуглавы, каштоўны, моцны спод: хто верыць у яго, не пасаромеецца.


І яны адказалі нам такімі словамі: мы рабы Бога неба і зямлі і будуем дом, які быў пабудаваны за шмат гадоў раней гэтага, - і вялікі цар у Ізраіля будаваў яго і давяршыў яго.


і Мэлхісэдэк, цар Салімскі, вынес хлеб і віно, - ён быў сьвятар Бога Ўсявышняга, -


бо анёл Бога, Якому належу я і Якому служу, зьявіўся мне сёньня ўначы


А вас узяў Гасподзь і вывеў вас зь печы жалезнай, зь Егіпта, каб вы былі народам Ягонага надзелу, як гэта сёньня відаць.


бо яны - Твой народ і Твой надзел, які Ты вывеў зь Егіпта, з жалезнай печы.


які Я запавядаў бацькам вашым, калі вывеў іх зь зямлі Егіпецкай, з жалезнай печы, сказаўшы: слухайцеся голасу Майго і рабеце ўсё, што Я запавядаю вам, - і будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам,


і супроць Усявышняга будзе гаварыць словы і прыгнятаць сьвятых Усявышняга; нават задумае адмяніць у іх сьвяты і закон, і яны аддазены будуць у руку яго да часу і часоў і паўчасу.


Тады Данііл сказаў цару: «цару, вавекі жыві!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы