Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Тады Навухаданосар у гневе і лютасьці загадаў прывесьці Сэдраха, Місаха і Аўдэнага; і прывялі гэтых мужоў да цара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Тады Навухаданосар у гневе і ў лютасьці сказаў прывесьці Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго. Тады мужоў гэтых прывялі да валадара.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Тады Набукаданосар закіпеў гневам і загадаў прывесці Сэдрака, Місака і Абдэнагу; і прывялі тых мужоў да цара.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:13
15 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Навухаданосар напоўніўся лютасьцю, і выгляд ягонага твару зьмяніўся перад Сэдрахам, Місахам і Аўдэнагам, і ён загадаў напаліць печ у сем разоў мацней, чым як трэба было напаліць яе,


Разгневаўся цар і моцна раз'юшыўся за гэта і загадаў перабіць усіх Вавілонскіх мудрацоў.


Празь некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзілаю, жонкаю сваёю, Юдэйкаю, паклікаў Паўла, і слухаў яго пра веру ў Ісуса Хрыста.


Але раней за ўсё тое накладуць на вас рукі і будуць гнаць вас, выдаючы ў сынагогі і ў цямніцы, і паставяць перад царамі і правіцелямі за імя Маё,


А яны дайшлі да шаленства і раіліся паміж сабою, што б ім зрабіць зь Ісусам.


Але вы зважайце на сябе: бо вас будуць выдаваць у судзілішчы, і біць у сынагогах, і перад валадарамі і царамі паставяць вас за Мяне, на сьведчаньне перад імі.


і павядуць вас да правіцеляў і да цароў за Мяне на сьведчаньне перад імі і язычнікамі.


Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.


Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.


Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.


а да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся, і панік твар ягоны.


І пераназваў іх начальнік еўнухаў - Данііла Валтасарам, Ананію Сэдрахам, Місаіла Місахам і Азарыю Аўдэнагам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы