Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 4:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 дык яшчэ вызначае пэўны дзень, «сёньня», кажучы праз Давіда, пасьля такога доўгага часу, як вышэй сказана: «сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 ізноў Ён вызначае дзень “сёньня”, кажучы праз Давіда, праз гэтулькі часу, як было сказана: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Ды зноў вызначае Ён нейкі дзень, «сёння», кажучы праз Давіда па некаторым часе, як і перад гэтым было сказана: «Сёння, калі пачуеце голас Яго, не рабіце цвёрдымі сэрцаў вашых».

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 4:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

У чатырыста васьмідзясятым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай, на чацьвёртым годзе цараваньня Саламона над Ізраілем, у месяцы Зіф, які ёсьць другі месяц, пачаў ён будаваць храм Госпаду.


Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;


Кажа ім: як жа Давід, з натхненьня, Госпадам Яго называе, калі кажа:


Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх».


А сам Давід кажа ў кнізе Псальмаў: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне,


Мужы браты! хай будзе дазволена адважна сказаць вам пра Давіда-прабацьку, што ён і памёр і пахаваны, і магіла ягоная ў нас па сёньняшні дзень;


ён раней сказаў пра ўваскрэсеньне Хрыстовае, што не пакінута душа Ягоная ў пекле, і плоць Ягоная ня бачыла тленьня.


Ня маючы згоды паміж сабою, яны адыходзілі, калі Павал сказаў ім наступныя словы: добра Дух Сьвяты сказаў бацькам нашым праз прарока Ісаю:


пакуль гаворыцца: «сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы