Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 8:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 і закішыць рака жабамі, і яны выйдуць і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на пасьцель тваю, і ў дамы рабоў тваіх і народу твайго, і ў печы твае, і ў дзежы твае,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І запоўніцца рака жабамі, якія выйдуць і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю на ложак твой, і на коўдру тваю, і ў дамы паслугачоў тваіх, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў пякарні твае;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 8:3
8 Крыжаваныя спасылкі  

І паўстаў Фінээс, і ўчыніў суд, - і спынілася пошасьць


І панёс народ цеста сваё, перш чым яно закісла; рошчына іхняя, завязаная ў вопратцы іхняй, была на плячах іхніх.


калі ж ты ня згодзішся адпусьціць, дык вось, Я пакараю ўвесь край твой жабамі:


і на цябе, і на народ твой, і на ўсіх рабоў тваіх узыдуць жабы.


і напоўніць дамы твае, дамы ўсіх рабоў тваіх і дамы ўсіх Егіпцянаў, чаго ня бачылі бацькі твае, ні бацькі бацькоў тваіх з дня, як жывуць на зямлі, нават да гэтага дня. Майсей павярнуўся і выйшаў ад фараона.


Але Ёсавэт, дачка царская, узяла Ёаса, сына Ахозіі, і выкрала яго з асяродзьдзя царскіх сыноў, якіх забівалі, і размясьціла яго і карміцельку яго ў спальным пакоі; і такім чынам Ёсавэт, дачка цара Ёрама, жонка Ёдая сьвятара, сястра Ахозіі, схавала Ёаса ад Гатоліі, і не забіла яго.


І паклікаў фараон мудрацоў і чарадзеяў; і гэтыя магі зрабілі тое самае сваімі чарамі:


і сыдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад рабоў тваіх і ад твайго народу; толькі ў рацэ яны застануцца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы