ВЫХАД 8:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)26 Але Майсей сказаў: нельга гэтага зрабіць, бо агіднае Егіпцянам ахвяраваньне наша Госпаду, Богу нашаму: калі мы агідную Егіпцянам ахвяру будзем прыносіць на вачах у іх, дык ці не пабэюць яны нас камянямі? Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)26 I сказаў Майсей: «Не належыцца рабіць гэтак, бо агіду для Эгіпцянаў мы складзем у ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму; вось, мы будзем складаць у ахвяру тое, што агіднае ў Эгіпцянаў, перад вачыма іхнімі, і ці не ўкамянуюць яны нас? Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)26 Але Майсей сказаў: «Немагчыма гэтаму здарыцца, бо мы прынясём у ахвяру Госпаду, Богу нашаму, агіднасці для егіпцян; бо калі мы прынясём у ахвяру тое, што шануюць егіпцяне, у прысутнасці іх, яны закідаюць нас камянямі. Глядзіце раздзел |