Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 39:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 і пояс, якім звязваецца эфод, быў зроблены аднолькавай з ім работы з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону, як загадаў Госпад Майсею.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 39:5
10 Крыжаваныя спасылкі  

і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам:


вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.


Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб


І будзе апаясаньнем сьцёгнаў Яго - праўда, і апаясаньнем паясьніцы Яго - ісьціна.


І ўсклаў на яго хітон, і аперазаў яго поясам, і апрануў на яго верхнюю шату, і ўсклаў на яго эфод, і аперазаў яго поясам эфода і змацаваў ім эфод на ім,


І вазьмі вопратку, і апрані Аарона ў хітон і ў верхнюю рызу, у эфод і ў нагруднік, і аперажы яго па эфодзе;


І пояс эфода, які паверх яго, павінен быць аднолькавага зь ім вырабу, з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону.


і воўну блакітную, пурпуровую і чырванёную, і вісон, і казіную поўсьць,


І зрабілі ў яго нарамнікі злучальныя; на абодвух канцах сваіх ён быў зьвязаны.


І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы