Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 34:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І сышоў Гасподзь у воблаку, і спыніўся там паблізу яго, і ўзьвясьціў імя Яговы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 I зыйшоў ГОСПАД у воблаку, і стаў там пры ім, і ён назваў імя ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Калі Госпад сышоў у воблаку, ён стаў каля Яго, прызываючы імя Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:5
16 Крыжаваныя спасылкі  

Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную.


А гара Сінай уся дымілася ад таго, што Гасподзь сышоў на яе ў агні; і падымаўся ад яе дым, як дым зь печы, і ўся гара моцна хісталася:


І сказаў Гасподзь Майсею: вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і паверыў табе назаўсёды. І Майсей абвясьціў словы народу да Госпада.


пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім.


І сказаў: Я правяду перад табою ўсю славу Маю і абвяшчу імя Яговы перад табою: і каго памілаваць - памілую, каго пашкадаваць - пашкадую.


А калі Майсей уваходзіў у скінію, тады апускаўся слуп хмарны і станавіўся каля ўваходу ў скінію, і гаварыў з Майсеем.


Імя Госпада - моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.


Слухайце слова Гасподняе, князі Садомскія: уважай закону Бога нашага, народзе Гаморскі!


Я сыду, і буду гутарыць там з табою, і вазьму ад Духа, Які на табе, і ўскладу на іх несьці цяжар народу, каб не адзін ты насіў.


І сышоў Гасподзь у воблаку і гутарыў зь ім, і ўзяў ад Духа, Які на ім, і даў сямідзесяці мужчынам старэйшынам. І калі спачыў на іх Дух, яны пачалі прарочыць, але потым перасталі.


І сышоў Гасподзь у воблачным слупе, і стаў каля ўваходу ў скінію, і паклікаў Аарона і Марыям, і выйшлі яны абое.


Дык вось, няхай узьвялічыцца сіла Гасподняя, як Ты сказаў, кажучы:


Імя Госпада праслаўлю; узьнясеце славу Госпаду нашаму.


І абвясьціў яму Самуіл і ня ўтоіў ад яго нічога. Тады сказаў Ілій: Ён - Гасподзь; што Яму заўгодна, тое і ўтворыць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы