Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 34:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Сьвята праснакоў шануй: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Захоўвай урачыстасць праснакоў: сем дзён еж праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб; бо ў месяцы Абіб веснавой пары выйшаў ты з Егіпта.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:18
15 Крыжаваныя спасылкі  

месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў, першым хай будзе ён у вас паміж месяцамі года.


Гэта - ноч чуваньня Госпаду за вывад іх зь зямлі Егіпецкай; гэта самая ноч - чуваньне Госпаду ва ўсіх сыноў Ізраілевых у роды іхнія.


І сказаў Майсей народу: памятайце гэты дзень, у які выйшлі вы зь Егіпта, з дому рабства, бо рукою моцнаю вывеў вас Гасподзь адтуль, і ня ежце квашанага:


сёньня выходзіце вы, у месяцы Авіве.


Тры разы на год сьвяткуй Мне:


сьвяткуй сьвята праснакоў: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў той час ты выйшаў зь Егіпта; і хай не зьяўляюцца прад аблічча Маё з пустымі рукамі;


і на пятнаццаты дзень таго самага месяца сьвята праснакоў Госпаду; сем дзён ежце праснакі;


У першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца Пасха Гасподняя.


І на пятнаццаты дзень гэтага месяца сьвята; сем дзён трэба есьці праснакі.


Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць;


Набліжалася сьвята праснакоў, якое называлася Пасхаю;


а ўбачыўшы, што гэта даспадобы Юдэям, сьледам за тым узяў і Пятра, - тады былі дні праснакоў, -


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы