ВЫХАД 3:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)15 І сказаў яшчэ Бог Майсею: так скажы сынам Ізраілевым: Гасподзь Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якава паслаў мяне да вас. Вось імя Маё навекі, і памятаньне пра Мяне з роду ў род. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)15 I сказаў яшчэ Бог Майсею: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас!” Гэта імя Маё на вякі, і гэта памятка пра Мяне з пакаленьня ў пакаленьне. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)15 І зноў сказаў Бог Майсею: «Гэта скажаш сынам Ізраэля: “Той, Хто ёсць, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас; гэта імя ў Мяне навек, і гэта памятны Мой знак з пакалення ў пакаленне”. Глядзіце раздзел |