Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 28:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 залатая чашачка і яблык, залатая чашачка і яблык, па прыполе верхняй рызы наўкола;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 так, каб былі званочкі залатыя паміж усімі пунічнымі яблыкамі.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 28:34
15 Крыжаваныя спасылкі  

каб жылі годна Бога, ува ўсім дагаджаючы Яму, родзячы плод ва ўсякай працы добрай і ўзрастаючы ў спазнаньні Бога,


Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.


Прывяла б я цябе з сабою ў дом мацеркі роднай маёй. Ты вучыў бы мяне, я ж паіла б цябе духмяным віном і сокам з маіх гранатаў!


Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?


як палавінкі граната, шчочкі твае - пад кудзеркамі тваімі.


зарасьнікі твае - гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі,


як чырвоная стужка - губы твае, і любасныя твае вусны; як палавінкі граната - шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі;


Як яблыня сярод лясных дрэў - каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць.


Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.


на прыполе яе зрабі яблыкі зь нітак блакітнага, яхантавага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вакол па прыполе яе; чашачкі залатыя пасярод іх вакол:


яна будзе на Аароне ў набажэнстве, каб чуцен быў ад яго гук, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча Гасподняе і калі будзе выходзіць, каб яму не памерці.


І зрабіў верхнюю шату да эфода тканую, усю з блакітнай воўны,


бомку і яблык, бомку і яблык, па прыполе верхняй шаты вакол дзеля служэньня, як загадаў Гасподзь Майсею.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы