Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 23:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Жудасьць Маю пашлю перад табою, і зьбянтэжу кожны народ, да якога ты прыйдзеш і буду адварочваць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Жах Мой Я пашлю перад табою і стрывожу кожны народ, да якога ты выйдзеш супраць яго, і павярну да цябе каркам усіх ворагаў тваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Трывогу ад Мяне Я пашлю наперадзе цябе і патрывожу кожны народ, да якога прыйдзеш; і прымушу ўцякаць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх, пасылаючы

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 23:27
17 Крыжаваныя спасылкі  

І рушылі яны. І была жудасьць Божая на навакольных гарадах, і не перасьледавалі сыноў Якава.


Ты абяртаеш да мяне тыл ворагаў маіх, і я зьнішчаю ненавісьнікаў маіх.


Гасподзь зрабіў так, што табару Сірыйскаму пачуўся стукат калясьніц і ржаньне коней, шум войска вялікага. І сказалі яны адзін аднаму: мусіць, наняў супроць нас цар Ізраільскі цароў Хэтэйскіх і Егіпецкіх, каб пайсьці на нас.


І разбурылі ўсе гарады Вакол Шэрара, бо напала на іх жудасьць ад Госпада; і разрабавалі ўсе гарады і вынесьлі зь іх многа здабычы.


Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.


і пашлю перад табою анёла і праганю Хананэяў, Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў,


бо Я праганю народы ад твару твайго і пашыру межы твае, і ніхто не запрагне зямлі тваёй, калі ты будзеш зьяўляцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, тры разы на год.


і вельмі баяліся Маавіцяне народу гэтага, бо ён быў шматлікі; і збаяліся Маавіцяне сыноў Ізраілевых.


дык прагоніць Гасподзь усе народы гэтыя ад аблічча вашага, і вы авалодаеце народамі, якія большыя і мацнейшыя за вас;


ніхто ня ўстоіць супроць вас: Гасподзь, Бог ваш, навядзе страх і трымценьне перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён казаў вам.


ад сёньня Я пачну пашыраць страх і жудасьць перад табою на народы пад усім небам; тыя, якія пачуюць пра цябе, задрыжаць і жахнуцца цябе.


і каб Ён прагнаў усіх ворагаў тваіх ад аблічча твайго, як казаў Гасподзь.


але аддасьць іх табе Гасподзь, Бог твой, і прывядзе іх у вялікае бянтэжаньне, аж пакуль яны не загінуць;


І ўсчалася жудасьць у табары на полі і ва ўсім народзе: перадавыя атрады і спусташальнікі зямлі затрымцелі; здрыганулася ўся зямля, і быў жах вялікі ад Госпада.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы