Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 18:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І бачыў цесьць Майсееў усё, што ён робіць зь людзьмі, і сказаў: што гэта такое робіш ты зь людам? навошта ты сядзіш адзін, а ўсе людзі стаяць перад табою з раніцы да вечара?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Калі цесць яго ўбачыў гэта, а менавіта ўсё, што ён рабіў у народзе, сказаў: «Што гэта такое, чым ты займаешся ў народзе? Чаму ты адзін сядзіш, а ўвесь народ стаіць перад табой з ранку аж да вечара?»

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 18:14
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ўставаў Авэсалом рана раніцай, і станавіўся пры дарозе каля брамы, і калі хто-небудзь, маючы цяжбіну, ішоў да цара на суд, дык Авэсалом падклікаў яго да сябе і пытаўся: зь якога ты горада? І калі той адказваў: з такога племя Ізраілевага раб твой,


На другі дзень сеў Майсей судзіць людзей, і стаялі людзі перад Майсеем з раніцы да вечара.


І сказаў Майсей цесьцю свайму: народ прыходзіць да мяне прасіць суду ў Бога:


і судзілі яны народ у любы час; пра справы важныя даносілі Майсею, а ўсе малыя справы судзілі самыя.


і пасадзілі яго пад варту, бо ня было яшчэ вызначана, што трэба зь ім зрабіць.


І сыны Кэнэяніна, цесьця Майсеевага, пайшлі з горада Пальм з сынамі Юдавымі ў пустыню Юдавую, якая на поўдзень ад Арада, і прыйшлі і пасяліліся сярод народу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы