Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 28:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзенстве.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 28:25
16 Крыжаваныя спасылкі  

зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;


Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.


Не дапусьціць Гасподзь, каб галадала душа праведнага, а зьдзірства бязбожных адкіне.


Дабрачынная душа будзе насычана, і хто напойвае іншых, той і сам напоены будзе.


Ад пыхі паходзіць разлад, а ў тых, што раяцца, - мудрасьць.


Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.


Запальчывы чалавек абуджае разлад, а цярплівы суцішае свару.


Карысьлівец разладзіць свой дом, а хто ненавідзіць хабар, будзе жыць.


Прымружвае вочы свае, каб прыдумаць хітрыну; закусваючы сабе губы, учыняе зладзейства,


Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.


Прагані блюзьнера, і зьнікне разлад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.


Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.


Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.


і будзе Гасподзь правадыром тваім заўсёды, і ў час засухі будзе насычаць душу тваю і мацаваць косьці твае, і ты будзеш як напоены вадою сад і як крыніца, воды якое ніколі не перасыхаюць.


Вялікі набытак - быць пабожным і задаволеным.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы