Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 24:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Хто кажа вінаватаму: «твая праўда», таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Хто кажа бязбожніку: «Ты справядлівы», таго будуць праклінаць народы, таго адхіляць плямёны.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 24:24
11 Крыжаваныя спасылкі  

Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага - абодва агідныя Госпаду.


якія за хабар апраўдваюць вінаватага і праведных пазбаўляюць законнага!


Хто хавае ў сябе збожжа, таго народ кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.


Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў.


За тое, што вы хлусьнёю засмучаеце сэрца праведніка, якое Я не захацеў засмучаць, і падтрымліваеце рукі беззаконьніка, каб ён ня збочыў з заганнага шляху свайго і не захаваў жыцьця свайго,


І будуць выходзіць, і ўбачаць трупы людзей, што адступіліся ад Мяне: бо чарвяк іх не памрэ, і агонь іх не пагасьне; і будуць яны мярзотаю для ўсякай плоці.


Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім!


Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы