Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 23:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Сыне мой, дай мне сваё сэрца, хай вочы твае зберагуць шляхі мае.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 23:26
17 Крыжаваныя спасылкі  

а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!


Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!


Сыне мой! навукі маёй не забывай, і запаведзі мае хай захоўвае сэрца тваё;


Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім - крыніца жыцьця.


І ён вучыў мяне і казаў мне: хай будуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві.


«Што мне яшчэ да ідалаў?» скажа Яфрэм. - Я пачую яго і прыгледжу яго; Я буду як зялёны кіпарыс: ад Мяне будуць табе плады.


калі хто прыходзіць да Мяне, і не зьненавідзіць бацькі свайго і маці, і жонкі і дзяцей, і сірот і сёстраў, а пры гэтым і самога жыцьця свайго, той ня можа быць Маім вучнем;


і ня толькі тое, на што мы спадзяваліся, але яны аддалі саміх сябе найперш Госпаду, потым і нам з волі Божае;


каб Хрыстос вераю ўсяліўся ў сэрцы вашыя,


і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсімі сіламі тваімі.


І пры тым мы маем самае пэўнае прарочае слова; і вы добра робіце, што зьвяртаецеся да яго, як да сьветача, які зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачынае брацца на дзень і ня ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы