Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 23:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Хай не зайздросціць сэрца тваё грэшнікам, але ўвесь дзень жыві ў страху Госпадавым;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 23:17
15 Крыжаваныя спасылкі  

Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.


Лепей мець мала ў страху Гасподнім, чым вялікі скарб, і зь ім трывогу.


Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі:


Не абурайся ліхадзеямі і не зайздросьці бязбожнікам:


Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,


Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду.


Не зайздросьці посьпехам гвалтаўніка і не бяры сабе за прыклад шляхі ягоныя,


Бо ў мроіве сноў, як і ў мроіве слоў - марнасьці шмат; а ты бойся Бога.


Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;


А цэрквы па ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі былі ў спакоі, удасканальваючыся і ходзячы ў страху Гасподнім, і ў суцяшэньні Сьвятога Духа множыліся.


І вось, любасныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякае паганасьці плоці і духу, творачы сьвятыню ў страху Божым.


І калі вы называеце Айцом Таго, Які бяз увагі на асобы судзіць кожнага паводле дзеяў, дык са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы