Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; і абліччы іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Тады Сэм і Яфэт усклалі плашч на плечы свае і, ідучы задам, прыкрылі сорам бацькі свайго; і твары іх былі звернуты назад, і яны не бачылі галізны бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:23
11 Крыжаваныя спасылкі  

Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.


Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.


А найболей за ўсё майце шчырую любоў адно да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў;


Усіх шануйце, братэрства любеце, Бога бойцеся, цара паважайце.


Скаргу на прасьвітэра ня іначай прымай, як пры двух альбо трох сьведках.


Прасьвітэры, якія служаць годна, вартыя адмысловага гонару, асабліва тыя, якія працуюць у слове і ў навучаньні.


Старца не дакарай, а ўмаўляй, як бацьку; малодшых, як братоў;


Дык вось, аддавайце кожнаму належнае; каму падатак, падатак; каму мыта, мыту; каму страх, страх; каму гонар, гонар.


Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь.


І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.


Ной праспаўся ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў зь ім малодшы сын ягоны,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы