Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Хам, бацька Ханаана, убачыўшы галізну бацькі свайго, сказаў аб гэтым двум сваім братам, якія былі па-за палаткай.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:22
17 Крыжаваныя спасылкі  

Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя!


Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.


ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;


А калі згрэшыць супроць цябе брат твой, ідзі і выкрый яго паміж табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, дык здабыў ты брата твайго;


Будзь мне трывалым прыстанішчам, куды я заўсёды мог бы схавацца; Ты наказаў уратаваць мяне, бо цьвярдыня мая і моцнасьць мая - Ты.


Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,


Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх.


А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.


Гора табе, хто падае блізкаму твайму пітво з дамешкам злосьці тваёй і робіш яго п'яным, каб бачыць сарамату ягоную!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы