Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 7:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Зьнішчылася кожная істота, якая была на паверхні; ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных, усё зьнішчылася зь зямлі: застаўся толькі Ной, і што было зь ім у каўчэзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І знішчыў Ён усё існае, што было на зямлі, ад чалавека аж да жывёлы, аж да паўзуна і аж да птушак паднебных; усё было вынішчана з зямлі. Застаўся толькі Ной і якія былі з ім у арцы.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 7:23
21 Крыжаваныя спасылкі  

і калі не пашкадаваў першага сьвету, а ў васьмі душах захаваў сям'ю Ноя, вястуна праўды, калі навёў патоп на сьвет бязбожных;


яны калісьці непакорлівыя былі Божаму доўгацярпеньню, што іх чакала, у дні Ноя, у часы будаваньня каўчэга, у якім нямногія, гэта значыцца, восем душ, уратаваліся ад вады.


Вераю Ной, атрымаўшы абвешчаньне пра тое, што яшчэ ня было бачна, богабаязна збудаваў каўчэг на выратаваньне дому свайго; ёю асудзіў ён (увесь) сьвет і зрабіўся спадкаемцам праведнасьці па веры.


таму тагачасны сьвет загінуў, будучы затоплены вадою.


І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.


дык, вядома, ведае Гасподзь, як асланяць пабожных ад спакусы, а беззаконцаў захаваць да дня суднага, на пакараньне,


Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.


Псальма. Песьня на дзень суботні.


У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха.


Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.


І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця.


І выйшаў Ной і сыны яго, і жонка яго і жонкі сыноў ягоных зь ім;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы