Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 45:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 і паведамілі яму, сказаўшы: Язэп жывы і цяпер валадарыць над усёю зямлёю Егіпецкаю. Але сэрца ягонае сумелася, бо ён ня верыў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 I паведамілі яму, кажучы: «Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай». I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 і паведамілі яму, кажучы: «Язэп жывы, і ён валадарыць над усёй Егіпецкай зямлёю!» Але сэрца яго засталося халодным, бо ён не верыў ім.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 45:26
17 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзялі вопратку Язэпаву, і закалолі казла, і запэцкалі вопратку крывёю;


І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.


І прыйшлі да Якава, бацькі свайго, у зямлю Ханаанскую і расказалі яму ўсё, што здарылася зь імі, кажучы:


І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне!


Ён сказаў: ня пойдзе сын мой з вамі, бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся; калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, дык зьведзяце вы сівізну маю са смуткам у магілу.


адзін пайшоў ад мяне, і я сказаў: праўда, ён разадраны; і я ня бачыў яго дагэтуль;


І пайшлі яны зь Егіпта, і прыйшлі ў зямлю Ханаанскую да Якава, бацькі свайго,


І сказаў Ізраіль Язэпу: не спадзяваўся я ўбачыць твой твар: але вось, Бог паказаў мне і дзяцей тваіх.


Бывала, усьміхнуся ім, - яны ня вераць; і сьвятла твару майго яны не азмрочвалі.


Калі б я паклікаў і Ён адказаў мне, - я не паверыў бы, што голас мой пачуў Той,


Забыліся Бога, Збаўцу свайго, Які велічнае ў Егіпце ўчыніў,


Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.


Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.


І здаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім.


якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону.


А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы