Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 44:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 а чару маю, чару срэбраную, пакладзі ў мяшок малодшаму, разам са срэбрам за куплены хлеб. І зрабіў той паводле слова Язэпа, якое сказаў ён.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 А келіх мой, келіх срэбны, палажы ў адтуліну мяха наймалодшага, і срэбра за збожжа ягонае». I ён зрабіў паводле слова Язэпа, якое той сказаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 А ў адтуліну меха малодшага пакладзі чару маю срэбраную і плату, якую ён даў за пшаніцу». Так і было зроблена.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 44:2
12 Крыжаваныя спасылкі  

а брата вашага меншага прывядзеце да мяне, каб спраўдзіліся словы вашыя і каб не памерці вам. Так яны і зрабілі.


І загадаў Язэп напоўніць мяхі іхнія хлебам, а срэбра іхняе вярнуць кожнаму ў мяшок ягоны, і даў ім запасу на дарогу. Так і зроблена зь імі.


І падалі яму асобна, і ім асобна, і Егіпцянам, якія палуднавалі зь ім, бо Егіпцяне ня могуць есьці з Габрэямі, таму што гэта мярзота ў Егіпцян.


І загадаў Язэп правадыру дома свайго, кажучы: напоўні мяшкі гэтых людзей ежаю, колькі яны могуць несьці, і срэбра кожнага пакладзі ў мяшок ягоны;


Ён абшукаў, пачаў са старэйшага і скончыў малодшым; і знайшлася чара ў мяшку Веньямінавым.


Раніцай, калі разьвіднела, гэтыя людзі былі адпушчаны, яны і аслы іхнія.


Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў: дык вось, будзьце мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.


Кажу гэта не як загад, а дбаньнем іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.


дык ня слухай слоў прарока гэтага, альбо тлумача сноў гэтага; бо праз гэта выпрабоўвае вас Гасподзь, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы Госпада, Бога вашага, ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай;


карміў цябе ў пустыні маннаю, якой ня ведалі бацькі твае, каб упакорыць цябе і выпрабаваць цябе, каб пазьней зрабіць табе дабро,


І памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, па пустыні, вось ужо сорак гадоў, каб упакорыць цябе, каб выпрабаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш шанаваць запаведзі Ягоныя, а ці не;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы