Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 І падняў вочы свае Язэп, і ўбачыў Веньяміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: гэта брат ваш меншы, пра якога вы казалі мне? І сказаў: хай будзе ласка Божая з табою, сыне мой!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: «Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?» I сказаў: «Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 І, падняўшы вочы свае, Язэп убачыў Бэньяміна, брата свайго, сына сваёй маці, і спытаўся: «Гэта брат ваш малодшы, пра якога гаварылі вы мне?» І сказаў далей: «Хай Бог мае ў ласцы цябе, сын мой».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:29
22 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін.


мы ўсе дзеці аднаго чалавека; мы людзі сумленныя; рабы твае ня бывалі выведнікамі.


Яны сказалі: нас, рабоў тваіх, дванаццаць братоў; мы сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаанскай, і вось, меншы цяпер з бацькам нашым, а аднаго ня стала.


А ты сказаў рабам тваім: прывядзеце яго да мяне, каб мне зірнуць на яго.


Дык вось, ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Егіпецкай.


Дзеці мае, ня будзьце неахайныя, бо вас выбраў Гасподзь стаяць прад абліччам Ягоным і быць у Яго службітамі і запальвачамі дымленьня.


У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.


Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.


Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.


Народ будзе жыць на Сіёне ў Ерусаліме; ты ня будзеш доўга плакаць, - Ён памілуе цябе, паводле голасу твайго, і як толькі пачуе яго, - адкажа табе.


Госпадзе, памілуй нас, на Цябе спадзяёмся мы; будзь нашаю сілаю з раньняга рана і ратункам нашым у час уціску.


Дык вось, малецеся Богу, каб зьлітаваўся з нас; а калі такое зыходзіць з рук вашых, дык ці ж можа Ён ласкава прымаць вас? кажа Гасподзь Саваоф.


хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе!


І вось, прынесьлі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасьцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Ісус сказаў паралізаванаму: мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі.


А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацуйся, дачка! вера твая ўратавала цябе. І выздаравела жанчына з таго часу.


Вучні жахнуліся ад словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: дзеці! як цяжка тым, хто спадзяецца на багацьце, увайсьці ў Царства Божае!


Цімафею, шчыраму сыну ў веры: мілата, міласэрнасьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.


Браталюбства, між вамі няхай будзе.


Тады Ісус сказаў Ахану: сыне мой! узьнясі славу Госпаду Богу Ізраілеваму і зрабі перад Ім споведзь і абвясьці мне, што ты зрабіў; ня ўтоі ад мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы