Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Ён сказаў: будзьце спакойныя, ня бойцеся; Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяшках вашых; срэбра ваша дайшло да мяне. І прывёў да іх Сымона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 А ён сказаў: «Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне [ў свой час]». I вывеў да іх Сымона.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Але ён адказаў: «Будзьце спакойныя, не бойцеся. Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у вашы мяхі. Бо грошы, якія далі вы мне, мною пацверджаны». І прывёў да іх Сімяона.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:23
17 Крыжаваныя спасылкі  

І адышоў ад іх і заплакаў. І вярнуўся да іх, і гаварыў зь імі, і, узяўшы зь іх Сымона, зьвязаў яго на вачах у іх.


і сказаў сваім братам: срэбра маё вернута: вось яно ў мяшку ў мяне. І сумелася сэрца ў іх, і яны з дрыжыкамі казалі адзін аднаму: што гэта Бог зрабіў з намі?


І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне!


а Бог Усемагутны няхай дасьць вам прыдбаць ласку ў чалавека таго, каб ён адпусьціў вас і другога брата вашага і Веньяміна.


а на куплю ежы мы прынесьлі іншае срэбра ў руках нашых; мы ня ведаем, хто паклаў срэбра нашае ў мяшкі нашыя.


І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.


І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.


Цар паслаў адказ Рэхуму радцу і Шымшаю пісцу і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і іншых гарадах зарэчных: Мір і іншае.


У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: «мір дому гэтаму!»


Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам.


Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам: ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша і хай не застрашыцца.


У той самы першы дзень тыдня ўвечары, калі дзьверы дома, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнутыя з апасеньня перад Юдэямі, прыйшоў Ісус і стаў пасярод, і кажа ім: мір вам!


А Ісус сказаў ім другі раз: мір вам! як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас.


Праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш зь імі. Прыйшоў Ісус, калі дзьверы былі замкнутыя, стаў пасярод іх і сказаў: мір вам!


Стары сказаў яму: будзь спакойны; уся нястача твая на мне; толькі не начуй на дварэ.


Гасподзь сказаў яму: мір табе, ня бойся, не памрэш.


і скажэце так: мір табе, мір дому твайму, мір усяму твайму;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы