Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Язэп, убачыўшы сярод іх Веньяміна, сказаў начальніку дома свайго: увядзі гэтых людзей у дом, і закалі што-небудзь з быдла, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя людзі апоўдні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: «Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй [ежу], бо са мною будуць есьці мужы гэтыя апоўдні».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Калі ён убачыў іх і Бэньяміна разам, загадаў аканому дому свайго, кажучы: «Завядзі людзей у дом, і забі найлепшую жывёліну, і спраў баль, бо будуць яны са мною есці апоўдні».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў Язэп правадыру дома свайго, кажучы: напоўні мяшкі гэтых людзей ежаю, колькі яны могуць несьці, і срэбра кожнага пакладзі ў мяшок ягоны;


І падышлі яны да правадыра дома Язэпавага, і пачалі гаварыць яму каля дзьвярэй дома,


закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;


няўжо мне ўзяць хлябы мае і ваду маю, і мяса, прыгатаванае мною стрыгалям маім, і аддаць людзям, пра якіх ня ведаю, адкуль яны?


Яшчэ недалёка адышліся яны ад горада, як Язэп сказаў правадыру дома свайго: ідзі, даганяй гэтых людзей і, як дагоніш, скажы ім: навошта вы заплацілі злом за дабро?


І закалоў Якаў ахвяру на гары і паклікаў родзічаў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб і начавалі на гары.


Ён зладзіў ім гасьціну, і яны елі і пілі.


Дзіця вырасла і аднята ад грудзей; і Абрагам наладзіў вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак адняты быў ад грудзей.


Абрам сказаў: Валадару Госпадзе! што Ты дасі мне? я застаюся бязьдзетны: распарадчык у доме гэтым Эліязэр з Дамаска.


І зрабіў чалавек той, як сказаў Язэп, і ўвёў чалавек той людзей гэтых у дом Язэпаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы