Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 38:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Ір, першынец Юдаў, быў неспадобны прад вачыма Госпада, і ўсьмерціў яго Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І першародны сын Юды Гэр быў нягодны ў вачах Госпада, і Ён паслаў на яго смерць.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 38:7
11 Крыжаваныя спасылкі  

А жыхары Садомскія былі ліхія і вельмі грэшныя прад Госпадам.


бо мы зьнішчым гэтае месца; бо вялікі лямант на жыхароў яго Госпаду, і Гасподзь паслаў нас зьнішчыць яго.


І ўзяў Юда жонку Іру, першынцу свайму; імя ёй Тамар.


Сыны Юдавыя: Ір і Анан, і Шэла і Фарэс і Зара; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай. Сыны Фарэсавыя былі: Эсром і Хамул.


А Ной здабыў мілату прад вачыма Госпада Бога.


і зьвярнуўся да Госпада і сказаў: Госпадзе Божа мой! няўжо Ты і ўдаве, у якой я жыву, зробіш благое, усьмерціўшы сына яе?


Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.


А ён правёў сыноў сваіх праз агонь у даліне сына Эномавага, і гадаў, і варажыў, і чараваў, і назначыў закліначоў і чараўнікоў: многа рабіў ён незаўгоднага ў вачах Госпада, для гневу Яго.


Сыны Юды: Ір і Анан; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай;


калі згрэшыць чалавек супроць чалавека, дык памоляцца за яго Богу; а калі чалавек згрэшыць супроць Госпада, дык хто будзе хадайнікам за яго? Але яны ня слухалі голасу бацькі свайго, бо Гасподзь вырашыў ужо аддаць іх сьмерці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы