Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 34:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Якаў дачуўся, што сын Эмораў зьняславіў Дзіну, дачку ягоную; але як што сыны яго былі пры быдле ягоным у полі, дык Якаў маўчаў, пакуль яны ня прыйшлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 I Якуб пачуў, што зганьбавана Дзіна, дачка ягоная, а сыны ягоныя былі пры статку на полі, і маўчаў Якуб, пакуль не прыйшлі яны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Калі Якуб пачуў, што Сіхэм зганьбіў яго дачку Дзіну, а сыны яго былі занятыя пры статку на выгане, ён нічога не сказаў, пакуль яны не вярнуліся.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 34:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Авэсалом не гаварыў з Амнонам ні благога, ні добрага; бо зьненавідзеў Авэсалом Амнона за тое, што ён зьняславіў Тамар, сястру яго.


Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі;


А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць;


а Давід вярнуўся ад Саўла, каб пасьвіць авечкі бацькі свайго ў Віфляеме.


І сказаў Самуіл Ясэю: ці ўсе дзеці тут? І адказаў Ясэй: ёсьць яшчэ маладзейшы; ён пасьвіць авечкі. І сказаў Самуіл Ясэю: пашлі і вазьмі яго, бо мы ня сядзем абедаць, пакуль ня прыйдзе ён сюды.


А нягодныя людзі казалі: ці ж яму ратаваць нас? І пагардзілі ім і не паднесьлі яму дарункаў. Але ён як бы не заўважаў таго.


І сказаў Гасподзь Аарону: вось, пра што казаў Гасподзь, калі сказаў: у тых, што набліжаюцца да Мяне, асьвячуся і перад усім народам праслаўлюся. Аарон маўчаў.


І аддзяліў у той дзень казлоў пярэстых і з плямамі, і ўсіх коз з плямкамі і пярэсьцінамі, усіх, на якіх было белае, і ўсіх чорных авечак, і аддаў іх на рукі сынам сваім;


я хачу спраўдзіць волю Тваю, Божа мой, і закон Твой у сэрцы ў мяне.


І сказаў Сіхем Эмору, бацьку свайму, кажучы: вазьмі мне гэтую дзяўчыну за жонку.


І выйшаў Эмор, бацька Сіхемаў, ад Якава, пагаварыць зь ім.


дык вы скажэце: мы, рабы твае, уласьнікамі статкаў былі з маладосьці нашай да сёньня, і мы і бацькі нашыя, - каб вас пасялілі ў зямлі Гесэм. Бо гідотны Егіпцянам усякі пастухавечы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы