Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 34:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І паслухаліся Эмора і Сіхема, сына ягонага, усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага: і абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, - усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 I паслухалі Гамора і Сыхема, сына ягонага, усе, што выходзілі з брамы гораду свайго; і былі абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], усе, што выходзілі з брамы гораду свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І згадзіліся ўсе, і абрэзаліся ўсе мужчыны, што выйшлі з брамы горада свайго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 34:24
8 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзяў Абрагам Ізмаіла, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім і ўсіх купленых за срэбра сваё, увесь мужчынскі пол людзей дома Абрагамавага, і абрэзаў крайнюю плоць у іх таго самага дня, як сказаў Яму Бог.


А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хэтавых. І адказваў Эфрон Хэтэянін Абрагаму ў вушы сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіў у браму горада ягонага, і сказаў:


валоданьнем Абрагамавым перад вачыма сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіць у браму горада ягонага.


Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі.


Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас.


Абразаньне нішто і неабразаньне нішто, а ўсё - у выкананьні наказаў Божых.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы