Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 32:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І сказаў Якаў: Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, Госпадзе, Які сказаў мне: вярніся ў зямлю тваю, на радзіму тваю, і Я буду дабрачыніць табе!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 I сказаў Якуб: «Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, ГОСПАДЗЕ, Ты сказаў мне: “Вярніся ў зямлю тваю, да родзічаў тваіх, і Я зраблю, каб было добра табе”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І сказаў Якуб: «Бог бацькі майго Абрагама і Бог бацькі майго Ізаака, Госпад, Які сказаў мне: “Вярніся ў зямлю сваю і ў месца нараджэння свайго, і Я буду апекавацца табою!”

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 32:9
20 Крыжаваныя спасылкі  

Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора.


Я Бог у Вэтылі, дзе ты паліў алеем помнік і даў Мне зарок; цяпер устань, выйдзі зь зямлі гэтай і вярніся да зямлі радзіны тваёй.


І вось, Гасподзь стаіць на ёй і кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім;


І сказаў Гасподзь Якаву: вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і на радзіму тваю: і Я буду з табою.


Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.


Бог Абрагамаў і Бог Нахораў хай судзяць паміж намі, Бог бацькі іхняга. Якаў запрысягнуўся страхам бацькі свайго Ісаака.


яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,


І памаліўся цар Эзэкія і Ісая, сын Амосаў, прарок, і залямантавалі да неба.


і сказаў: Госпадзе Божа бацькоў нашых! Ці ня Ты Бог на небе? І Ты валадарыш над усімі царствамі народаў, і ў Тваёй руцэ сіла і моц, і ніхто ня ўстоіць супроць Цябе!


Давід моцна быў зьбянтэжаны, бо люд хацеў пабіць яго камянямі, бо ўбольваўся душою ўвесь люд, кожны за сыноў сваіх і дочак сваіх.


І сказаў: Я Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якава. Майсей засланіў твар свой, бо баяўся глянуць на Бога.


Ёсьць у руцэ маёй сіла зрабіць вам ліхое; але Бог бацькі вашага ўчора гаварыў са мною і сказаў: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога.


і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і наступнікамі тваімі пасьля цябе ў роды іхнія, запавет вечны ў тым, што Я буду Богам тваім і нашчадкаў тваіх пасьля цябе;


Божа наш! Ты судзі іх. Бо няма ў нас сілы супроць мноства гэтага вялікага, якое прыйшло на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя.


і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе.


І сказаў: калі Ісаў нападзе на адзін табар і паб'е яго, дык другі табар можа ўратавацца.


ад Бога бацькі твайго, Які хай дапаможа табе, і ад Усемагутнага, Які і хай дабраславіць цябе дабраславеньнямі нябеснымі згары, дабраславеньнямі бездані, якая ляжыць унізе, дабраславеньнямі саскоў і ўлоньня,


І перадаўшы купчы запіс Варуху, сыну Нірыі, я памаліўся Госпаду:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы