Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:45 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

45 пакуль спатоліцца гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзе, што ты зрабіў яму: тады я пашлю і вазьму цябе адтуль; навошта мне ў адзін дзень страціць абодвух вас?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

45 Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух [сыноў] у адзін дзень?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

45 а калі праміне абурэнне яго, ён забудзе пра тое, што ты зрабіў яму. Потым я пашлю і забяру цябе адтуль сюды. Нашто мне ў адзін дзень губляць аднаго і другога сына?»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:45
10 Крыжаваныя спасылкі  

можа стацца, абмацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах у яго ашуканец і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне.


Якаў сказаў бацьку свайму: я, Ісаў, першынец твой, я зрабіў, як ты сказаў мне; устань, сядзь і паеж дзічыны маёй, каб дабраславіла мяне душа твая.


Але ён сказаў: брат твой прыйшоў з хітрынаю і ўзяў дабраславеньне маё.


Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.


Хто гэта кажа: «І тое бывае, чаму Гасподзь не загадаў быць»?


Іншапляменцы, калі ўбачылі павіслую на руцэ ў яго зьмяю, казалі адзін аднаму: праўда, чалавек гэты - забойца, калі яму, уратаванаму ў моры, суд Божы не пакідае жыцьця.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы