Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 24:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 дзяўчына была прыгожая з твару, дзева, якое не спазнаў муж. Яна сышла да крыніцы, напоўніла збанок свой і пайшла ўгору.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 А была яна дзяўчына вельмі прыгожая, дзяўчына, якая не ведала мужа. Яна спусцілася да крыніцы, зачэрпнула поўны збан і хацела вяртацца.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 24:16
7 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж ён набліжаўся да Егіпта, дык сказаў Сары, жонцы сваёй: вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая з выгляду;


Жыхары месца таго спыталіся пра жонку ягоную, і ён сказаў: ўгэта сястра мая», бо баяўся сказаць: «жонка мая», каб не забілі мяне, думаў ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду.


Лія была слабая вачыма, а Рахіль была прыгожая станам і прыгожая тварам.


І пакінуў ён усё, што меў, у руках у Язэпа, і ня ведаў пры ім нічога, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп быў прыгожы станам і прыгожы з твару.


Адам спазнаў Еву, жонку сваю; і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: здабыла я чалавека ад Госпада.


Я сплю, а сэрца маё чувае; вось, голас каханага, які стукаецца: «Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая - абрасілася, мае кучары - ў начной вільгаці».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы