Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 19:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Калі ж вывелі іх вонкі, дык адзін зь іх сказаў: ратуй душу сваю; не азірайся і нідзе ня спыняйся ў навакольлі гэтым; ратуйся на гары, каб табе не загінуць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: «Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 і вывелі яго, і пакінулі за горадам. Там сказаў: «Ратуйся, ідзе размова пра жыццё тваё; і не азірайся назад, і не затрымлівайся нідзе ў гэтай мясцовасці, але ў гарах шукай ратунку, каб не загінуць!»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 19:17
21 Крыжаваныя спасылкі  

Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая;


А ў даліне Сідым было многа смаляных ямаў. І цары Садомскі і Гаморскі, якія кінуліся ўцякаць, упалі ў іх; а астатнія ўцяклі ў горы.


І павярнуліся мужы адтуль і пайшлі ў Садому; а Абрагам яшчэ стаяў прад абліччам Госпада.


Але Лот сказаў ім: не, Валадару!


пасьпяшайся, ратуйся там: бо Я не магу ўчыніць дзеі, пакуль ты ня прыйдзеш туды. Таму і названы горад гэты: Сігор.


А жонка Лотава за ім азірнулася і зрабілася саляным слупам.


І выйшаў Лот зь Сігора, і пачаў жыць у гары, і зь ім дзьве дачкі ягоныя, бо ён баяўся жыць у Сігоры. І жыў у пячоры, і зь ім дзьве дачкі ягоныя.


Цяпер, вось, я раю табе: ратуй жыцьцё тваё і жыцьцё сына твайго Саламона.


Убачыўшы гэта, ён устаў і пайшоў, каб выратаваць жыцьцё сваё, і прыйшоў у Вірсавію, якая ў Юдэі, і пакінуў хлопца свайго там;


Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.


Уцякайце, ратуйце жыцьцё сваё, і будзьце падобныя на голае дрэва ў пустыні.


І сказаў супольству: адыдзеце ад палатак грэшных людзей гэтых і не дакранайцеся ні да чога, што належыць ім, каб не загінуць вам ва ўсіх грахах іхніх.


Убачыўшы многіх фарысэяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, Ян сказаў ім: выродзьдзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу?


душа большая за ежу, і цела - за вопратку.


Але Ісус сказаў яму: ніхто, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надзейны для Царства Божага.


дык як мы ўнікнем, занядбаўшы такое вялікае выратаваньне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго,


І паслаў Саўл слуг у дом да Давіда, каб падпільнаваць яго і забіць да раніцы. І сказала Давіду Мэлхола, жонка ягоная: калі ты ня выратуеш душы тваёй у гэтую ноч, дык заўтра будзеш забіты.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы