Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АСІІ 10:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Вось, што ўчыніў вам Вэтыль за край бязбожнасьці вашай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Гэтак зраблю вам, Бэтэль, з прычыны ліхоты ліхасьці вашай. Раніцаю зьнішчэньнем зьнішчаны будзе валадар Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Так учыніць вам Бэтэль за ўсю вашу вялікую злачыннасць. Уранні прападзе цар Ізраэля.

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 10:15
8 Крыжаваныя спасылкі  

А сёньня так кажа Гасподзь: праз тры гады, лічачы гадамі найміцкімі, веліч Маава будзе зьняважана з усім вялікім шматлюдствам, і рэшта будзе вельмі малая і нязначная.


І адбудзецца розрух у народзе тваім, і ўсе цьвярдыні твае будуць разбураныя, як Салман разбурыў Бэт-Арбэл у дзень бітвы: маці была забітая зь дзецьмі.


Цяпер яны кажуць: «няма ў нас цара, бо мы не збаяліся - Госпада! а цар - што нам зробіць?»


За цяля Бэт-Авэна затрымцяць жыхары Самарыі; заплача па ім народ, і жрацы яго, што радаваліся за яго, будуць плакаць па славе ягонай, бо яна адыдзе ад яго.


Зьнікне ў Самарыі цар яе - як шум на паверхні вады.


І на золку загіне цар Ізраілеў! Калі Ізраіль быў малады, Я любіў яго і зь Егіпта выклікаў сына Майго.


Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы