Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 23:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Вось, я сёньня адыходжу на шлях усёй зямлі. А вы ведаеце ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашаю, што не засталося марным ніводнае слова з усіх добрых слоў, якія гаварыў пра вас Гасподзь Бог ваш: усё збылося дзеля вас, ніводнае слова не засталося няспраўджаным.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І вось сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы ведайце ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, што з усіх словаў добрых, якія прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое, але ўсё споўнілася.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Вось, сёння я ўзыходжу на дарогу ўсяе зямлі; і вы пераканаецеся ўсёю душою, што з усіх слоў добрых, якімі прамаўляў да вас Госпад, Бог ваш, ніводнае не было пустое.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 23:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшоў час Ізраілю памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа і сказаў яму: калі я знайшоў упадабаньне ў вачах тваіх, пакладзі руку тваю пад сьцягно маё і прысягні, што ты зробіш мне ласку і праўду, не пахаваеш мяне ў Егіпце,


вось, я адыходжу ў дарогу ўсёй зямлі, а ты будзь цьвёрды і будзь мужны


дабраславёны Гасподзь, Які даў спакой народу Свайму Ізраілю, як казаў! не засталося нявыкананага ніводнага слова з усіх добрых слоў Яго, якія Ён прамовіў праз раба Свайго Майсея;


Так, я ведаю, што Ты прывядзеш мяне да сьмерці і ў дом збору ўсіх, што жывуць.


і іду выратаваць яго ад рукі Егіпцянаў і вывесьці яго зь зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, дзе цячэ малако і мёд, у зямлю Хананэяў, Хэтэяў, Амарэяў, Фэрэзэяў, Гэвэяў і Евусэяў.


і вышыні іх будуць палохаць, і на дарозе жахі; і міндаль зацьвіце, і ў траве зьнярухомее конік, і рассыплецца каперс, - бо адыходзіць чалавек у вечны свой дом, і гатовыя абступіць яго плакальшчыцы на дарозе;


Усё, што можа зрабіць твая рука, па сіле рабі; бо ў магіле, у якую ты ляжаш, няма ні працы, ні разважаньня, ні ведаў, ні мудрасьці.


Я прывёў іх у зямлю, якую з клятваю абяцаў даць ім, падняўшы руку Маю, - нагледзеўшы сабе любы высокі пагорак і любое галінастае дрэва, пачалі калоць там ахвяры свае, і ставілі там абразьлівыя для Мяне прынашэньні свае, духмяныя пахошчы свае і лілі там паліваньні свае.


Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?


неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць.


І як людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд,


І вырас Самуіл, і Гасподзь быў зь ім; і не засталося ніводнага слова ягонага, каб ня спраўдзілася.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы