Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 22:33 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 І сыны Ізраілевыя ўхвалілі гэта, і дабраславілі сыны Ізраілевыя Бога і адмовіліся ісьці супроць іх вайною, каб спустошыць зямлю, на якой жылі сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 І справа гэтая была доб­рай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі Бога сыны Ізраіля, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 І спадабалася размова ўсім, хто слухаў, і ўславілі сыны Ізраэля Бога; і не гаварылі больш, каб ісці супраць іх ваяваць і каб спусташаць зямлю, якую абжылі сыны Рубэна і Гада.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 22:33
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід усяму сходу: дабраславеце Госпада Бога нашага. І дабраславіў увесь сход Госпада Бога бацькоў сваіх, і ўпаў, і пакланіўся Госпаду і цару.


Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.


Тады адкрыта была Даніілу таямніца начное ўявы, і Данііл уславіў Нябеснага Бога.


ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:


Тады змоўк увесь сход і слухаў Варнаву і Паўла, якія расказвалі, якія азнакі і цуды ўтварыў Бог празь іх сярод язычнікаў.


А яны, прачытаўшы, узрадаваліся настаўленьню гэтаму.


і ня толькі прыходам яго, але і ўцехаю, якою ён суцяшаўся за вас, расказваючы нам пра вашую руплівасьць, пра ваш плач, пра вашае дбаньне за мяне, так што радасьць мая яшчэ збольшылася.


Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраславеньнем у нябёсах,


Фінээс сьвятар, правадыры супольства і галовы тысяч Ізраілевых, якія былі зь ім, пачуўшы словы, якія казалі сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя і сыны Манасііныя, ухвалілі іх.


І вярнуўся Фінээс, сын Элеазара, сьвятар, і правадыры ад сыноў Рувімавых і ад сыноў Гадавых у зямлю Ханаанскую да сыноў Ізраілевых і прынесьлі ім адказ.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы