Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСУСА 17:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Ісус сказаў ім: калі ты шматлюдны, дык ідзі ў лясы і там, у зямлі Фэрэзэяў і Рэфаімаў, расьцерабі сабе месца, калі гара Яфрэмавая табе цесная.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І сказаў ім Егошуа: «Калі ты — народ вялікі, займай лес, выкарчуй сабе [абшар] у зямлі Пэрэзэяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І Ешуа адказаў ім: «Калі ты з’яўляешся вялікім народам, ідзі ў лес і выкарчуй сабе абшары ў зямлі феразеяў і рэфаімаў, калі ўладанне тваё на гары Эфраім цеснае для цябе».

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 17:15
12 Крыжаваныя спасылкі  

На чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарлаамэр і цары, якія зь ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, Зузімаў у Гаме, Эмімаў у Шаве-Кірыятаіме,


І была спрэчка паміж пастухамі быдла Абрамавага і пастухамі быдла Лотавага; і Хананэі і Фэрэзэі жылі тады ў той зямлі.


а які ня ведаў і зрабіў вартае пакараньня, біты будзе меней. І ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і спатрабуецца; і каму шмат даверана, з таго болей зышчуць.


Пасьля заканчэньня гэтага, падышлі да мяне начальнікі і сказалі: народ Ізраілеў і сьвятары і лявіты не аддзяліліся ад народаў іншапляменных зь мярзотамі іхнімі, ад Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Евусэяў, Аманіцян, Маавіцян, Егіпцян і Амарэяў,


І прыйшлі зноў Філістымляне, і разьмясьціліся ў даліне Рэфаім.


А Філістымляне прыйшлі і атабарыліся ў даліне Рэфаім.


і пашлю перад табою анёла і праганю Хананэяў, Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў,


Хэтэяў, Фэрэзэяў, Рэфаімаў,


Сыны Язэпа гаварылі Ісусу і сказалі: чаму ты даў мне ў надзел адно жэрабя і адну дзялянку, тым часам як я шматлюдны, бо так дабраславіў мяне Гасподзь?


Сыны Язэпа сказалі: не застанецца за намі гара, бо жалезныя калясьніцы ўва ўсіх Хананэяў, якія жывуць у даліне, як у тых, якія ў Бэт-Сане і ў залежных ад яго мясьцінах, так і ў тых, што ў даліне Ізрээльскай.


І выйшлі людзі ў поле на сустрэчу Ізраільцянам, і была бітва ў лесе Яфрэмавым.


Быў адзін чалавек на гары Яфрэмавай, імем Міха.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы