Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 59:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Шляху спакойнага яны ня ведаюць, і няма суду на сьцежках іхніх; шляхі іхнія скрыўленыя, і ніхто, калі ідзе па іх, ня ведае спакою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Ня ведаюць яны шляху супакою, няма суду на сьцежках іхніх, яны скрывілі шляхі свае; кожны, хто ходзіць па іх, ня ведае супакою.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Не спазналі яны шляху супакою, і няма законнасці на іх шляхах; сцежкі іх скрывіліся для іх; кожны, хто ходзіць па іх, не знойдзе супакою.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 59:8
20 Крыжаваныя спасылкі  

Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.


ад тых, што пакідаюць дарогі простыя, каб хадзілі дарогамі цемры;


у якіх дарогі крывыя і якія блукаюць па сьцежках сваіх;


Крывая дарога ў чалавека разбэшчанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабожныя.


Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх.


шляхі яе - шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе - мірныя.


А бязбожным няма спакою, кажа Гасподзь.


Вінаграднік Госпада Саваофа ёсьць дом Ізраілеў, і мужчыны Юды - любыя саджанцы Яго. І чакаў Ён правасудзьдзя, але вось - праліцьцё крыві; чакаў праўды, і вось - лямант.


Усе мы равем, як мядзьведзі, і вуркочам, як галубы; чакаем суду, і няма яго, - ратунку, але ён далёкі ад нас.


Таму і далёкі ад нас суд, і правасудзьдзе не дастае нас: чакаем сьвятла, і вось цемра, - азарэньня, і ходзім у змроку.


Кожны дзень працягваў Я рукі Мае народу непакорліваму, што хадзіў шляхам нядобрым, паводле сваіх намыслаў,


Пахадзеце па вуліцах Ерусаліма, і паглядзеце і разьведайце і пашукайце на плошчах ягоных, ці ня знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто трымаецца праўды, шукае ісьціны! - Я зьлітаваўся б зь Ерусаліма.


Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяце дзесяціну зь мяты, анісу і кмену, і адкінулі важнейшае ў законе: суд, міласьць і веру; гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць.


прасьвятліць тых, што сядзяць у цемры і цяні сьмяротным, скіраваць ногі нашыя на шлях міру.


яны ня ведаюць шляхоў міру.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы