Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 45:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Не таемнае Я гаварыў, ня ў цёмным месцы зямлі; не казаў Я племю Якава: дарма шукаеце Мяне. Я - Гасподзь, Які прамаўляе праўду, адкрывае ісьціну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Не прамаўляў Я патаемна ў цёмным закутку зямлі, не казаў Я насеньню Якуба: «Дарэмна вы шукаеце Мяне». Я — ГОСПАД, Які гаворыць пра праведнасьць, абвяшчае справядлівасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 45:19
45 Крыжаваныя спасылкі  

І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, сходу Гасподняга і ў вушы Бога нашага кажу: захоўвайце і трымайцеся ўсіх запаведзяў Госпада Бога вашага, каб валодаць вам гэтаю добраю зямлёю, і пакінуць яе пасьля сябе ў спадчыну дзецям сваім навек.


і выйшаў ён насустрач Асу і сказаў яму: паслухайце мяне, Аса і ўвесь Юда і Веньямін: Гасподзь з вамі, калі вы зь Ім; і калі вы будзеце шукаць Яго, Ён будзе знойдзены вамі; а калі пакінеце Яго, Ён пакіне вас.


і ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукацьмуць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую зь неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю.


бо мне сорамна было прасіць у цара войска і коньнікаў на ахову нашую ад ворага па дарозе, бо мы, гаворачы з царом, сказалі: рука Бога нашага ўсім, хто прыходзіць да Яго, - дабрадзейная, а ўсім, хто пакідае Яго, - магутнасьць Ягоная і гнеў Ягоны!


А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.


Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.


І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;


на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:


Ахвяра бязбожных - агідная Госпаду, а малітва праведных Яму даспадобы.


Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца.


Слухайце, бо я буду казаць важнае, і моўленьне вуснаў маіх - праўда;


І калі вы працягваеце рукі вашыя, Я заплюшчваю ад вас Мае вочы; і калі памнажаеце вы малітвы свае, Я ня чую: вашыя рукі ў крыві.


Я прадказаў і ўратаваў, і абвясьціў; а іншага няма ў вас, і вы - сьведкі Мае, кажа Гасподзь, што Я - Бог;


Ня бойцеся і не палохайцеся: ці не здавён Я абвясьціў табе і прадказаў? І вы - Мае сьведкі. Ці ёсьць Бог апрача Мяне? няма, іншай цьвярдыні ніякай ня ведаю.


Мною прысягаю: з вуснаў Маіх сыходзіць праўда, слова нязьменнае, што перад Мною схіліцца кожнае племя, Мною будзе прысягаць кожны род.


Госпадам будзе апраўдана і праслаўлена ўсё племя Ізраілева.


Падыдзеце да Мяне, слухайце гэта: Я і спачатку гаварыў не таемна; з таго часу, як гэта адбываецца, Я быў там; і сёньня паслаў Мяне Гасподзь Бог і Дух Ягоны.


Хто гэта ідзе ад Эдома, у чырванёных шатах ад Васора, такі велічны ў Сваім адзеньні, выступае ў паўнаце сілы Сваёй? - «Я - Хто вымаўляе праўду, моцны, каб ратаваць».


Я ўтвару ад Якава семя, і ад Юды - спадкаемца гор Маіх, і ўспадкуюць гэта выбранцы Мае, і рабы Мае будуць жыць там.


І калі скажуць вам: зьвярнецеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых?


О, родзе! уважце вы слову Гасподняму; ці быў Я пустэльняю дому Ізраілеваму? ці быў Я краінаю змроку? Навошта ж народ Мой кажа: мы самыя сабе гаспадары; мы ўжо ня прыйдзем да Цябе?


Бо так кажа Гасподзь Бог дому Ізраілеваму: знайдзеце Мяне - і будзеце жывыя.


Ісус адказваў яму: Я гаварыў адкрыта сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў храме, дзе заўсёды Юдэі сыходзяцца, і тайна не казаў нічога;


вось, Ён гаворыць адкрыта, і нічога ня кажуць Яму: ці ўпэўніліся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?


Тады Ісус усклікнуў у храме, вучачы і кажучы: і ведаеце Мяне, і ведаеце, адкуль Я; і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але ў ісьціне Той, хто паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце;


Схаванае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае нам і сынам нашым давеку, каб мы выконвалі ўсе словы закона гэтага.


Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім; Ён праведны і ісьціны;


Просіце - і не атрымліваеце, бо просіце не на добрае, а каб ужыць на пажаданьні вашыя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы