Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 42:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Доўга маўчаў Я, трываў, стрымліваўся; цяпер буду крычаць, як парадзіха, буду разбураць і паглынаць усё;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Я маўчаў ад вякоў, стрымліваўся, цярпеў; [цяпер] буду крычаць, як тая, якая нараджае, буду стагнаць і глытаць паветра.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 «Маўчаў заўсёды, трымаўся ціха, быў цярплівы; цяпер, як парадзіха, загаманю, буду стагнаць і крычаць разам.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 42:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

і доўгае трываньне Госпада нашага прымайце за выратаваньне, як і любасны брат наш Павал паводле дадзенай яму мудрасьці напісаў вам,


Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх?


Гасподзь ня мог болей трываць ліхіх дзеяў вашых і гідотаў, якія вы рабілі; таму і зрабілася зямля ваша пустыняю і жахам, і праклёнам, без жыхароў, як бачыце сёньня.


І ты пакінуў Мяне, кажа Гасподзь, адступіўся: таму я падыму на цябе руку Маю і загублю цябе: Я стаміўся літаваць.


калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.


Пагавару, і палегчае мне; адкрыю вусны мае і адкажу.


Бо я поўны словамі, і дух ува мне цісьне мяне.


Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.


І таму Гасподзь чакае, каб памілаваць вас, і таму яшчэ стрымліваецца, каб умілажаліцца з вас; бо Гасподзь ёсьць Бог праўды: дабрашчасныя - усе, хто надзею кладзе на Яго!


Каго ж ты спалохалася і збаялася, што зрабілася нявернаю і Мяне перастала памятаць і захоўваць у тваім сэрцы? ці не таму, што Я маўчаў, і пры тым доўга, ты перастала баяцца Мяне?


Пасьля гэтага ці ж будзеш яшчэ стрымлівацца, Госпадзе, ці будзеш маўчаць і караць нас бязь меры?


Вось, што напісана перад абліччам Маім: ня змоўчу, а аддам, аддам у нетры іх,


Бо Я чую голас як бы жанчыны-парадзіхі, стогн як бы тае, што нараджае першы раз, голас дачкі Сіёна; яна стогне, працягваючы рукі свае: «о, гора мне! душа мая зьнемагае перад забойцамі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы