Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 41:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Хай яны пакажуць і скажуць вам, што адбудзецца; хай абвесьцяць што-небудзь раней, чым яно адбылося, і мы ўвойдзем розумам сваім і ўведаем, чым яно скончылася, альбо хай наперад абвесьцяць нам пра будучыню.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Няхай наблізяцца і паведамяць Нам, што будзе. Распавядзіце пра мінуўшчыну, якая яна была, і Мы возьмем [гэта] да сэрца Нашага, і пазнаем канец ейны, альбо [распавядзіце] пра будучыню, каб Мы пачулі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Хай прыйдуць і паведамяць нам, якая будучыня; паведаміце, што было раней, каб прыклалі мы сэрца наша і каб ведалі, што цяпер, ды, што будзе, выявіце нам.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 41:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

Хто абвясьціў пра гэта спачатку, каб нам ведаць, і задоўга да таго, каб нам можна было сказаць: «праўда?», але ніхто не сказаў, ніхто не абвясьціў, ніхто ня чуў слоў вашых.


Вось, прадказанае раней збылося, і новае Я абвяшчу; перш чым яно адбудзецца, Я абвяшчу вам.


бо хто - як Я? Хай ён раскажа, абвесьціць і ў парадку паставіць перад Мною ўсё з таго часу, як Я зладзіў народ старажытны, альбо хай абвесьціць наступнае і будучае.


Абвясьцеце і скажэце, параіўшыся паміж сабою: хто абвясьціў гэта са старадаўніх часоў, наперад сказаў гэта? Ці ня Я, Гасподзь? і няма іншага Бога акрамя Мяне, - Бога праведнага і ратавальнага няма, акрамя Мяне.


Да Мяне зьвярнецеся і будзеце выратаваныя, усе канцы зямлі; бо Я - Бог, і няма іншага.


Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.


Зьбярэцеся ўсе, і слухайце: хто спаміж іх прадказаў гэта? Гасподзь палюбіў яго, і ён выканае волю Яго над Вавілонам і пакажа сілу Яго над Халдэямі.


Ранейшае Я загадзя абвяшчаў; з Маіх вуснаў выходзіць яно, і Я абвяшчаў гэта і зьнянацку рабіў, - і ўсё збывалася.


Цяпер маўляю вам, перш чым тое збылося, каб, калі збудзецца, паверылі вы, што гэта Я.


Ён праславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесьціць вам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы