Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 36:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І сказаў Рабсак: хіба толькі да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой сказаць словы гэтыя? Не, таксама і да людзей, якія сядзяць на сьцяне, каб есьці нечысьць сваю і піць мачу сваю з вамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І сказаў Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб прамовіць словы гэтыя? Ці ж не да людзей, якія сядзяць на мурах і будуць есьці лайно сваё і піць ваду ног сваіх з вамі?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Але Рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 36:12
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Рабсак: хіба толькі да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой сказаць гэтыя словы? Не, таксама і да людзей, якія сядзяць на сьцяне, каб есьці памёт свой і піць мачу сваю з вамі.


І сказаў Эліякім і Сэўна і Ёах Рабсаку: гавары рабам тваім па-Арамейску, бо мы разумеем, а не гавары па-Юдэйску, у вушы люду, які на сьцяне.


І ўстаў Рабсак і абвясьціў моцным голасам па-Юдэйску, і сказаў: слухайце слова, цара вялікага, цара Асірыйскага!


І будуць рэзаць з правага боку, і застануцца галодныя; і будуць есьці зь левага, і ня будуць сытыя; кожны будзе пажыраць плоць мышцы сваёй:


І накармлю іхняй плоцьцю сыноў іхніх і плоцьцю дачок іхніх; і будзе кожны есьці плоць свайго блізкага ў аблозе і сьціску, калі сьціснуць іх ворагі іхнія і шукальнікі душы іхняй.


І еж, як ячныя ляпёшкі, і пячы іх на вачах у іх на чалавечым кале.


І сказаў мне: сыне чалавечы! вось, Я струшчу ў Ерусаліме хлебную апору, і будуць есьці хлеб вагою і ў смутку і ваду будуць піць мераю і ў паныласьці;


і будзеце есьці плоць сыноў вашых, і плоць дочак вашых есьцімеце:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы