Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 28:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 і духам правасудзьдзя таму, хто сядзіць у судзілішчы, і мужнасьцю тым, што адбіваюць няпрыяцеля да брамы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 і духам правасудзьдзя для таго, хто сядзіць у судзе, і мужнасьцю для тых, хто адкідае [ворага] ў бітве пры браме.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 і духам справядлівасці для таго, хто сеў судзіць, ды мужнасцю для тых, хто адкідае бітву аж да брамы.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 28:6
22 Крыжаваныя спасылкі  

Я нічога не магу тварыць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой справядлівы, бо ня шукаю Маёй волі, а волі Айца, Які паслаў Мяне.


Вось Я загадваю табе: будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не жахайся; бо з табою Гасподзь Бог твой усюды, куды ні пойдзеш.


Бо Той, Каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя; бо ня мераю дае Бог Духа.


аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веданьня, тым самым Духам;


Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.


Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.


зь ім сіла плоцкая, а з намі Гасподзь Бог наш, каб дапамагаць нам і змагацца на вежах нашых. І падмацаваўся народ словамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.


І пачуў увесь Ізраіль пра суд, як рассудзіў цар. І пачалі баяцца цара, бо ўбачылі, што мудрасьць Божая ў ім, каб чыніць суд.


бо Гасподзь, Бог ваш, ідзе з вамі, каб пабіцца за вас з ворагамі вашымі і выратаваць вас.


І паставіў ваеначальнікаў над народам, і сабраў іх да сябе на пляц каля гарадское брамы, і гаварыў да сэрца іхняга, і сказаў:


калі Гасподзь абмые бруд дачок Сіёна і ачысьціць кроў Ерусаліма з асяродзьдзя яго духам суду і духам агню.


бо ты быў прытулкам беднаму, прытулкам убогаму падчас ягонага ўціску, абаронаю ад буры, ценем ад сьпёкі; бо гнеўнае дыханьне тыранаў было падобнае на буру супроць сьцяны.


Высокі Гасподзь, Які жыве ў вышынях; Ён напоўніў Сіён судом і праўдаю.


І скажуць князі Юдавыя ў сэрцах сваіх: сіла мая - жыхары Ерусалімскія ў Госпадзе Саваофе, Богу іхнім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы