Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 28:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Ім казалі: «вось - спакой, дайце спакою струджанаму, і вось - супакаеньне». Але слухаць яны не хацелі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Той, Які сказаў ім: «Вось супачынак! Дайце супачыць змучанаму! Вось адпачынак!» Але яны не хацелі слухаць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 якому гаварыў: «Гэта — адпачынак, дайце супакой спрацаванаму!» Ды не хацелі яны слухаць.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 28:12
14 Крыжаваныя спасылкі  

І заклікаў Аса Госпада Бога свайго і сказаў: Госпадзе, ці не ў Тваёй сіле памагчы моцнаму альбо бясьсіламу? дапамажы ж нам, Госпадзе Божа наш: бо мы на Цябе спадзяёмся і ў імя Тваё мы выйшлі супроць мноства гэтага. Госпадзе! Ты Бог наш: хай не пераможа Цябе чалавек.


І станецца ў той дзень: да кораня Есэевага, які стане нібы сьцяг народам, зьвернуцца язычнікі, - і спакоем яго будзе слава.


І падаюць кнігу таму, хто чытаць ня ўмее, і кажуць: «прачытай яе»; і той адказвае: «я ня ўмею чытаць».


бо так кажа Гасподзь Бог, Сьвяты Ізраілеў: застаючыся на месцы і ў спакоі, вы ўратаваліся б; у цішыні і спадзяваньні і моцнасьць вашая; але вы не хацелі


І чынам ісьціны будзе мір, і плодам правасудзьдзя - спакайната і бясьпека вечная.


Тады народ мой жыцьме ў селішчы міру і ў селішчах бясьпечных і ў пакоях дабрашчасных.


«словы, якія ты казаў нам імем Госпада, мы ня слухаем ад цябе;


Так кажа Гасподзь: спынецеся на шляхах вашых і разгледзьце, і распытайце пра шляхі старажытных, дзе шлях добры, і ідзеце па ім, і знойдзеце спакой душам вашым. Але яны сказалі: «ня пойдзем».


Але яны не хацелі ўважаць, адвярнуліся ад Мяне, і вушы свае затулілі, каб ня чуць.


І Я разьвеяў іх па ўсіх народах, якіх яны ня ведалі, і зямля гэтая апусьцела пасьля іх, так што ніхто не хадзіў па ёй ні назад, ні наперад, і яны зрабілі жаданую зямлю пустыняю.


Глядзеце, не адвярнецеся і вы ад прамоўцы. Калі тыя, ня слухаўшы прамоўцы на зямлі, не пазьбеглі кары, дык тым болей не пазьбегнем мы, калі адвернемся ад Прамоўцы зь нябёсаў;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы