Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 16:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 «Мы чулі пра гонар Маава, гонар празьмерны, пра пыху яго і фанабэрства і сваволю яго: няшчырае слова ў яго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 «Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, што ён вельмі ганарысты, і пра фанабэрыю ягоную, і пра пыху ягоную, і пра лю­тасьць ягоную, і пра няшчырасьць ягоную, і пра пустыя словы ягоныя».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Чулі мы пра пыхлівасць Мааба, што надта напышлівы, — пра ганарыстасць яго, нахабства яго, ды злоснасць яго, ды пра выхваленні яго незаслужаныя.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 16:6
17 Крыжаваныя спасылкі  

Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.


Прароцтва пра Маава. - Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!


Панікнуць гордыя вочы чалавека, і высокае людское прынізіцца; і адзін Гасподзь будзе высокі ў той дзень.


Бо рука Госпада спачывае на гары гэтай, і Мааў будзе патаптаны на месцы сваім, як топчацца салома ў гнаішчы.


І хоць ён узьнясе сярод яго рукі свае, як плывец узносіць іх, каб плысьці; але Бог прынізіць гардзею ягоную разам з падступнасьцю рук ягоных.


Як што вы кажаце: «мы заключылі саюз са сьмерцю і з апраметнаю згоду ўчынілі: калі карны біч будзе праходзіць, ён не застане нас, - бо падман мы зрабілі прытулкам сабе, падманам прыкрыем сябе».


І саюз ваш са сьмерцю парушыцца, і згода вашая з апраметнай ня выстаіць. Калі пойдзе карны біч, вы будзеце патаптаныя.


Які робіць нікчэмнымі азнакі ілжэпрарокаў і выкрывае вар'яцтва чарадзеяў, мудрацоў праганяе назад, і веды іх робіць глупствам,


Як вы кажаце: «мы людзі адважныя і моцныя для вайны?»


Напаеце яго п'яным, бо ён падняўся супроць Госпада: і хай Мааў качаецца ў ванітах сваіх, і сам будзе пасьмешышчам.


І вынішчаны будзе Мааў зь ліку народаў, бо ён паўстаў супроць Госпада.


на спакушальнікаў, і яны звар'яцеюць; меч на воінаў ягоных, і яны зьнясьмеляцца;


Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну.


Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы