Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 10:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Яшчэ нямнога, зусім нядоўга, і пройдзе Маё абурэньне, і лютасьць Мая абернецца на вынішчэньне іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Бо яшчэ крыху, яшчэ хвіліну, і спыніцца ярасьць, і гнеў Мой павернецца на загубу іхнюю».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Яшчэ хвілінка малая, і спыніцца абурэнне Маё і гнеў Мой [павернецца] на іх загубу».

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 10:25
17 Крыжаваныя спасылкі  

І будзе рабіць цар той паводле свайго ўпадабаньня, і ўзьнясецца і ўзьвялічыцца вышэй за ўсякае божышча, і на Бога багоў гаварыцьме непатрэбнае і мецьме посьпех, пакуль не давершыцца гнеў: бо што наперад вызначана, тое споўніцца.


«яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не забавіцца.


І сталася тае ночы: пайшоў анёл Гасподні і пабіў у табары сто восемдзесят пяць тысяч. І ўсталі раніцай, і вось усе целы мёртвыя.


На кароткі час Я пакінуў цябе, але зь вялікаю літасьцю прыму цябе.


О, Асур, жазло гневу Майго! і біч у руцэ ў яго - Маё абурэньне!


Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.


Галасеце, бо дзень Госпада блізкі, - ідзе, як разбуральная сіла ад Усемагутнага.


Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі твае і замкні за сабою дзьверы твае, схавайся на хвіліну, пакуль ня мінецца гнеў;


Бо так кажа Гасподзь Саваоф: яшчэ раз, - і гэта будзе неўзабаве, - Я патрасу неба і зямлю, мора і сушу,


Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы