Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 7:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Калі я зграшыў, дык што я зраблю Табе, вартавы людзей! Навошта Ты паставіў мяне супраціўцам Сабе, што аж я зрабіўся самому сабе лішні?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, бо Ты дасьледуеш чалавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Зграшыў я, дык што маю зрабіць для Цябе, о Вартаўнік над людзьмі? Чаму ўчыніў Ты мяне непрыязным Табе і сам сабе я зрабіўся нязносны?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 7:20
21 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Эздра: Ты, Госпадзе адзіны. Ты стварыў неба, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх, і Ты жывіш усё гэта, і нябесныя войскі Табе пакланяюцца.


што калі я зграшу, Ты заўважыш і не пакінеш грэху майго без пакараньня.


Скажу Богу: не вінаваці мяне; абвясьці мне, за што Ты са мною змагаешся?


што Ты шукаеш заганы ўва мне і дапытваешся грэху ўва мне,


Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,


бо тады Ты пералічыў бы крокі мае і не сачыў бы за грэхам маім;


Праўда, злосьць твая вялікая, і беззаконьням тваім няма краю.


Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада,


Калі б я ўтойваў правіны мае, як чалавек, утойваючы ў грудзях маіх заганы мае,


Ён будзе глядзець на людзей і казаць: «грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне;


«чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды;


Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»


Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?


Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.


Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.


і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.


трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;


напяў лук Свой і паставіў мяне як бы цэлем пад стрэлы;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы