Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 7:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Апрыкрала мне жыцьцё. Ня вечна мне жыць. Адступіся ад мяне, бо дні мае марныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Я страціў надзею, ня буду больш жыць; даруй мне, бо дні мае — марнасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае — нішто.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 7:16
22 Крыжаваныя спасылкі  

І сказала Рэбэка Ісааку: я жыцьцю ня радая ад дачок Хэтэйскіх; калі Якаў возьме жонку з дачок Хэтэйскіх, як гэтыя, з дачок гэтай зямлі, дык навошта мне і жыцьцё?


а сам адышоў у пустыню на дзень дарогі і прыйшоўшы сеў пад карчом ядлоўцу, і прасіў сьмерці сабе і сказаў: даволі ўжо, Госпадзе; вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за бацькоў маіх.


Абрыдла душы маёй жыцьцё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй.


Ці не кароткія дні мае? Пакінь, адступіся ад мяне, каб я крыху падбадзёрыўся,


дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.


О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!


і душа мая жадае лепей, каб спынілася дыханьне, лепей сьмерці, чым, каб зьберагліся косьці мае.


Згадай, што жыцьцё маё павеў, што вока маё ня вернецца бачыць добрае.


Невінаваты я; не хачу ведаць душы маёй, пагарджаю жыцьцём маім.


Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.


Я абвяшчаў праўду Тваю на зборні вялікай; я не забараняў вуснам маім: Ты, Госпадзе, ведаеш.


бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.


Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас - няма Табе роўных! - хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.


Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.


І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё - пустая марнасьць і пагоня за ветрам!


І лепей захочуць сьмерці ўсе астатнія, якія застануцца ад гэтага ліхога племені ва ўсіх мясьцінах, куды Я выганю іх, кажа Гасподзь Саваоф.


І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць».


А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: «лепей мне памерці, чым жыць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы