Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 31:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 няхай узважаць мяне на вагах праўды, і Бог даведаецца пра маю беззаганнасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Хай узважыць Ён мяне справядлівымі шалямі і хай ведае Бог маю беззаганнасць.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:6
19 Крыжаваныя спасылкі  

Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата.


Калі тыя трое мужоў перасталі адказваць Ёву, бо ён быў слушны ў вачах сваіх,


о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю!


Яна пэўна пераважыла б пясок марскі! Таму словы мае палкія.


Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!


Псальма Давідава. Перад памазаньнем. Гасподзь - сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца? Гасподзь - цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца?


Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.


Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.


Дарога ў праведніка простая; Ты раўняеш сьцежку праведніку.


тэкэл - ты ўзважаны на вагах і важыш вельмі мала;


Ці магу я быць чысты з вагамі няправільнымі і з падманнымі гірамі ў торбе?


І тады абвяшчу ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне».


Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».


Бог багоў Гасподзь, Бог багоў Гасподзь, Ён ведае, і Ізраіль хай ведае! Калі мы паўстаём і адступаемся ад Госпада, дык хай ня літуе нас Гасподзь у дзень гэты!


Ня множце прамоваў пыхлівых; дзёрзкія словы няхай ня выходзяць з вуснаў вашых; бо Гасподзь ёсьць Бог веданьня, і дзеі ў Яго ўзважаныя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы