Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 31:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 дык што я пачаў бы рабіць, калі б Бог паўстаў? І калі б Ён паглядзеў на мяне, што мог бы я адказваць Яму?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 што я буду рабіць, калі паўстане Бог? І калі Ён наведае мяне, што я адкажу Яму?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Што ж тады буду рабіць, калі паўстане Бог судзіць? І калі будзе пытацца ў мяне, што я Яму адкажу?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:14
19 Крыжаваныя спасылкі  

Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом.


А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам,


Хай маўчыць усякая плоць перад абліччам Госпада! Бо Ён падымаецца ад сьвятога жытлішча Свайго.


Лепшы зь іх - як цёрн і справядлівы - горшы за калючы плот. Дзень узьвяшчальнікаў Тваіх, адведзіны Твае настаюць; сёньня спасьцігне іх бянтэжа.


Прыйшлі дні наведваньня, прыйшлі дні аддачы. Хай жа ўведае Ізраіль, што дурны прадказальнік, бяз розуму той, хто выдае сябе за натхнёнага, з прычыны мноства беззаконьняў тваіх і вялікай варожасьці!


І што вы будзеце рабіць у дзень пакараньня, калі прыйдзе пагібель здалёку? Да каго ўцечаце па дапамогу? і дзе пакінеце багацьце вашае?


літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.


няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?


бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне.


Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,


дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.


Скажу Богу: не вінаваці мяне; абвясьці мне, за што Ты са мною змагаешся?


Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд!


і ўбачыўшы некаторых вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, то ж бо няўмытымі рукамі, дакаралі.


Калі я меў у занядбаньні правы слугі і служанкі маёй, калі яны спрачаліся са мною,


Ці ня Ён, Які стварыў мяне ў чэраве, стварыў і яго і гэтак сама нас у нутробе?


не валадары над ім жорстка і бойся Бога твайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы