Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 3:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Няхай праклінаюць яе тыя, што дзень праклінаюць, што гатовыя абудзіць Левіятана.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 хай наракаюць на яе тыя, што наракаюць на дзень, што гатовыя абудзіць левіятана.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 3:8
11 Крыжаваныя спасылкі  

Аплакаў Ёсію і Ерамія ў песьні жалобнай; і гаварылі ўсе сьпевакі і сьпявачкі пра Ёсію ў жалобных песнях сваіх, вядомых да сёньня, і перадалі іх на ўжытак у Ізраіля; і вось яны ўпісаны ў кнігу жалобных песняў.


О! ноч тая - хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць!


Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніц


Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?


Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;


Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;


Таго дня Гасподзь пакарае мечам Сваім цяжкім, і вялікім і моцным, левіяфана, зьмея, які проста бяжыць, і левіяфана, зьмея, які зьвіваецца, і заб'е пачвару марскую.


Таму так кажа Гасподзь Бог Саваоф, Усяўладны: на ўсіх вуліцах будзе плач, і на ўсіх дарогах будуць усклікаць: жаль, жаль! і заклічуць земляробы бедаваць і спанатраных у жалобных песьнях - плакаць,


кажуць: «мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі; мы сьпявалі вам песьні журботныя, а вы не галасілі».


Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы